Свята ў Ярошычах.

DSCF7241   Свята вёскі – даўняя традыцыя, якая захоўваецца ва ўсіх кутках Навагрудчыны. Нядаўна ўрачыстае мерапрыемства ладзілася і ў в. Ярошычы. На свята, якое сабрала ўсіх жыхароў мястэчка, завіталі старшыня Валеўскага сельвыканкама В.Л. Фурса і настаяцель храма ў гонар святых апосталаў Пятра і Паўла ў в. Валеўка іерэй Аляксандр Балахонаў.

Стараста вёскі Ярошычы Яўген Аляксандравіч Ігнатчык і яго жонка Валянціна Аляксандраўна, як гасцінныя гаспадары, віталі гасцей духмяным караваем. Затым святочнае шэсце з музыкай, песнямі і жартамі рушыла па вясковай вуліцы. Госці разглядалі ўпрыгожаныя падворкі, захапляліся вырабамі рукадзельнікаў, спрабавалі розныя стравы і прысмакі. Святкаванне працягнулася на пляцоўцы пад адкрытым небам.

Віншаванні ад гасцей, ушанаванне і ўзнагарода жыхароў вёскі, святочны канцэрт, які падрыхтавалі самадзейныя артысты Валеўскага сельскага дома культуры, падарылі прысутным шмат станоўчых эмоцый і ўражанняў.

Падчас урачыстасці віталі самую старэйшую жыхарку вёскі Сафію Вікенцьеўну Шымко і самую малодшую Віялету Ус. Падарункамі былі адзначаны лепшыя працаўнікі гаспадаркі (цяпер – СРДУП “Свіцязь”), якія працавалі ў ёй больш за 40 гадоў, а таксама юбіляры. Так, 75 гадоў з дня нараджэння адзначылі Уладзімір Пятровіч Лісіца і Ганна Іосіфаўна Туркевіч, 80-годдзе святкавалі Яўгенія Аляксандраўна Ігнатчык і Алена Мікалаеўна Шымко. Самаму маладому юбіляру Даінілу Ус споўнілася толькі 10 гадоў.

У рамках свята праводзіліся розныя конкурсы, пераможцы якіх атрымалі падарункі. Адзначаны гаспадары дамоў узорнага парадку А.М. Шымко, Г.А. Малахоўская і Л.М. Капацэвіч. Лепшымі каравайніцамі прызнаны В.А. Ігнатчык, Т.А. Субоцкая, Н.І. Галабурда. За гасціннасць падарункі атрымалі Л.І. Патоцкая, Г.І. Туркевіч, М.М. Лісіца, Я.А. Ігнатчык, В.А. Ігнатчык. У намінацыі “Народны ўмелец” перамаглі Я.К. Сянкевіч, М.І. Шымко, С.В. Шымко, у намінацыі “Умелыя ручкі” – Т.А. Субоцкая, М.М. Лісіца, У. Кендыш. За лепшы кветнік былі ўзнагароджаны Т.У. Філёк, М.І. Шымко. У намінацыі “Лепшы кулінар” перамога прысуджана А.А. Галабурда, а М.П. Парнак атрымала падарунак за перамогу ў намінацыі “За лепшае ажыццяўленне ідэй”. З нагоды Года культуры была вызначана намінацыя “За захаванне спадчыны”, у якой перамагла З.У. Галабурда.

Вельмі прыемна, што жыхары вёскі Ярошычы прынялі актыўны ўдзел у правядзенні свята. Шчырыя словы падзякі хочацца выказаць кіраўніку СРДУП “Свіцязь” Л.У. Зайко за фінансавую падрымку мерапрыемства. Свята вёскі атрымалася!

М. ГІРЭЙКА, дырэктар Валеўскага СДК.

1 3 4

 

DSCF7246 DSCF7251 DSCF7264 DSCF7276 DSCF7290

Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий