Рамеснікі Навагрудчыны прынялі удзел «Велікодным кірмашы» у г.Гродна

У гістарычным цэнтры горада Гродна, прайшло рэгіянальнае свята-кірмаш вырабаў рамеснікаў “Гродзенскія традыцыі да свята Вялікадня”. Сувеніры з лазы, саломы, дрэва, бісеру, яечнай шкарлупіны, плеценыя кошыкі, карціны з атласных стужак, размаляваныя камяні, тканыя палавікі – кожны госць кірмашу змог знайсці тут сувенір па душы. Навагрудчына таксама прыняля удзел у кірмашы.

Напярэдадні Вялікадня рамеснікі  прапанавалі Гродзенцам вялікі асартымент вырабаў з саломкі, прапанавалі прыгожыя вербы, тканыя, вышытыя вырабы,  разнастайную сувенірную прадукцыю і іншыя вырабы, так ці інакш звязаных з гэтым святам.  Без узнагарод не абышлося  — Спецыяльным дыпломам узнагароджана Наталля Клімко, народны майстар РБ, за адраджэнне, развіццё і папулярызацыю мясцовай рамесніцка-мастацкай традыцыі «Навагрудская выцінанка-выбіванка».

 

Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий