Театрализованный обрядовый праздник «Петровский венок» в агрогородке Петревичи

12 ліпеня адзначаецца хрысціянскае свята ў гонар Святых першавярхоўных апосталаў Пятра і Паўла, які больш вядомы ў народзе як Пятроў дзень.
Свята Пятра і Паўла быў своеасаблівай мяжой, што раздзяляюць летнія працы на дзве паловы. Пасля Пятрова дня пачыналася падрыхтоўка да сенокосу і жніва, а да гэтага дня ўсе сілы сялян накіроўваліся на рост і павелічэнне ўраджаю. У гэты дзень заканчваўся пост, а таму песні былі дазволены.
У аг. Пятрэвічы ва ўсе часы святкавалі свята Пятра і Паўла. 12 ліпеня па традыцыі святкаванне жыхары пачалі з наведвання службы у царкве, потым у другой палове дня работнікі Пятрэвіцкага сельскага Дома культуры запрасілі усіх на свята на цэнтральную плошчу вёскі, якая ператварылася ў сапраўдную святочную пляцоўку.

Раней у вёсцы Пятрэвічы пастушкі ў гэты дзень надзявалі на рогі каровам вянкі. Цяпер гэтая традыцыя ў аграгарадку трохі памянялася. Мясцовыя жыхары на ўпрыгожанай павозцы аб’язджаюць населены пункт, віншуюць аднавяскоўцаў са святам, спяваюць песні і па традыцыі ўручаюць самым гасцінным гаспадарам вянок, які потым закідваюць на дах дома. Па павер’і, чым даўжэй вянок праляжыць на даху, тым больш дабра будзе ў доме, лепш будзе ўраджай і мацнейшае здароўе.
Пасля аб’едзу, ўсіх запрасілі на святочны канцэрт, які падрыхтавалі аматарскія калектывы і салісты Пятрэвіцкага СДК і горада Навагрудка. Можна было наведаць выстаўку-дэгустацыю, на якой жыхары прадставілі сваю малочную прадукцыю. Чаго тут толькі не было! Уласна прыгатаваныя сыры, ёгурты, рознае печыва, сырнікі. Самыя маленькія госці свята змаглі паўдзельнічаць у конкурсах і гульнях. Таксама была і прадстаўлена выстава вырабаў народнай творчасці мясцовых рукадзельніц.
На прыкладзе святкаванне Пятра і Паўла ў аг.Пятрэвічы можна ўпэўнена сказаць, што беларускія традыцыі на Навагрудчыне не забываюцца, а, наадварот, шануюцца, захоўваюцца і адраджаюцца.

 

 

Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий