У г.п. Любча Навагрудскага раёна прайшлі святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя 500-годдзю беларускага кнігадрукавання і 405-годдзю адкрыцця Любчанскай друкарні

Пачаткам кнігадрукавання на Беларусі лічыцца 1517 год, калі наш славуты зямляк, асветнік і гуманіст Францыск Скарына надрукаваў у Празе першую беларускую кнігу «Псалтыр». Гарадскі пасёлак Любча сёлета святкуе яшчэ адзін юбілей – 405 гадоў з дня заснавання Любчанскай друкарні. З нагоды двух юбілеяў у г.п. Любча прайшло тэатралізаванае гістарычнае свята «Друкаванае слова ў Любчы».

Напачатку ў Любчанскім гарадскім доме культуры прайшлі гістарычна-краязнаўчыя чытанні. Падчас сваіх выступленняў Мікалай Гайба, Галіна Кавальчук, Ірына Царук, Кацярына Драчылоўская гаварылі аб кніга-выдавецкіх традыцыях на Навагрудчыне, дзейнасці друкарні ў Любчы, наогул аб ролі Любчанскага краю ў развіцці кнігадрукарскай справы ў Беларусі.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Галоўнай падзеяй мерапрыемства стала закладка капсулы з пасланнем нашчадкам непадалёку ад Любчанскага замка на месцы ўстаноўкі памятнага знака да юбілею заснавання Любчанскай друкарні. Тэкст паслання нашчадкам зачытаў старшыня Любчанскага сельвыканкама Іван Ярмац.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Затым працоўныя і творчыя калектывы, жыхары пасёлка тэатралізаваным шэсцем прайшлі ад Любчанскага замка да цэнтральнай плошчы.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

На жаль, даджлівае надвор’е ўнесла свае карэктывы ў праграму святкавання. Афіцыйнае адкрыццё свята адбылося на сцэне гарадского дома культуры пры ўдзеле намесніка старшыні Навагрудскага райвыканкама Святланы Каралько і старшыні Любчанскага сельвыканкама Івана Ярмаца.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Насычанай і цікавай была канцэртная праграма мерапрыемства. Са сцэны гучалі песні ў выкананні аматарскіх калектываў Навагрудчыны, артыстаў Уселюбскага, Пятрэвіцкага і Любчанскага Дамоў культуры.

Канцэрт заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь ансамбля танца, музыкі і песні «Белыя Росы» прайшоў пры поўным аншлагу. Бурнымі авацыямі і шчырымі апладысментамі сустракалі мясцовыя жыхары і госці свята артыстаў ансамбля.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

А таксама ў рамках свята адбылася сустрэча з паэтамі Навагрудчыны, працавалі інтэрактыўныя бібліятэчныя пляцоўкі.

Завяршыліся святочныя мерапрыемсвы вячэрнім балем моладзі з танцавальнай групай «Гармонія».

 

 

 

 

Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий