У Харосіцкім сельскім Доме культуры адкрылася выстаўка ручнікоў.

Беларускі ручнік — жывая повязь паміж мінулым і сучасным, паміж чалавекам і вышэйшымі сферамі, паміж бачным і нябачным светам.

У Харосіцкім СДК Навагрудскага раёна адкрылася  выстаўка ручнікоў Моніч Марыі Паўлаўны,  жыхаркі вёскі Харосіца. Усё свае жыццё Марыя Паўлаўна пражыла ў весцы, працавала ў мясцовым калгасе даяркай. Выгадавала пяцера дзецей. Вышываць яе навучыла маці. Як толькі выпадала вольная хвілінка — адразу садзілася за любімы занятак. Вышывае яна і па седняшні дзень.

Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий