Як ладзяць час супрацоўнікі Цэнтра рамёстваў з людзьмі з абмежаванымі магчымасцямі

Як палепшыць самаадчуванне людзей з абмежаванымі магчымасцямі? Не трэба чакаць Дня інваліда, каб правесці чарговае мерапрыемства. Трэба проста сябраваць і сустракацца часцей.

У практыцы Навагрудскага раённага Цэнтра рамёстваў такія сустрэчы адбываюцца не першы год. Ладзяцца сумесныя выстаўкі, праводзяцца майстар-класы, сустрэчы за салодкім сталом. 19 студзеня да нас у госці прыязджалі ўдзельнікі гурткоў з Навагрудскага псіханеўралагічнага дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў. Кожны раз не перастаеш здзіўляцца з якой радасцю і шчырасцю яны успрымаюць прыгажосць і з якім задавальненнем працуюць самі. Ня трэба шмат слоў, ім патрэбна паразуменне і ўвага!

Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий