Архив для 23 октября, 2021

Саламяныя цуды навагрудскіх майстроў

Ні для каго не сакрэт, што беларуская саломка – гэта нацыянальны брэнд. Апошнім часам гэтае рамяство стала вельмі папулярным і распаўсюдзілася па ўсіх кутках нашай краіны. Простыя сцяблінкі злакавых у руках сучасных майстрых ператвараюцца ў сапраўдныя шэдэўры. Для таленавітых майстроў Навагрудскага раённага цэнтра рамёстваў Вольгі Юшкевіч, Святланы Кулак, Кацярыны Сіневіч і Алены Шульгі саломапляценне не толькі праца, але і хобі. У кожнага майстра свая разыначка, свае сакрэты і свае любімыя тэхнікі і прыёмы. І кожны выраб па-свойму ўнікальны, не падобны на папярэднія, напоўнены асаблівай энергетыкай. Ні адно мерапрыемства раённага, абласнога, а нярэдка і рэспубліканскага ўзроўню не абыходзіцца без выставак і майстар-класаў нашых цудоўных майстраў.

Читать далее »