Трэці дзень фестывалю, які праходзіў на маляўнічых берагах Аўгустоўскага канала, быў адзначаны яскравай падзеяй – абласным фестывалем традыцыйнай культуры «Скарбы Гродзеншчыны»
На маляўнічых берагах Аўгустоўскага канала сапраўднае свята народнай творчасці сабрала прадстаўнікоў культуры і таленавітыя калектывы з усёй Гродзеншчыны. ✨ З асаблівым энтузіязмам прынялі ўдзел у мерапрыемствах работнікі і творчыя калектывы Навагрудскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці.
Аматарскія аб’яднанні «Суседачкі» і «Скарбніца», артысты народнага ансамбля песні і танца «Свіцязь», майстры аддзела рамёстваў, дзіцячыя харэаграфічныя калектывы, тэатры гульні «Мэта» і «Гульнёвая скарбонка» — кожны з іх на свяце стараўся ўнесці свой адметны ўклад у папулярызацыю багатай культурнай спадчыны Навагрудчыны.





