«Саджэнне маладой на пасад»: Навагрудчына адраджае старадаўнія вясельныя традыцыі

У рамках свята «Скарбы Гродзеншчыны» творчы калектыў Навагрудскага раёна прадставiў фрагмент вясельнага абраду «Саджэнне маладой на пасад» — глыбока сімвалічнае дзейства, якое з’яўляецца часткай маштабнага праекта па захаванні беларускіх вясельных канонаў

Абрад быў напоўнены хвалюючымі момантамі, кожны з якіх мае сакральнае значэнне: 🕯️ Абсмальванне касы — развітанне нявесты з дзявочым жыццём; ✨ Саджэнне на дзяжу — сімвал гатоўнасці да сямейнага дабрабыту і захавання хатняй утульнасцi; 💫 Апрананне вэлюма — сімвал пераходу ў статус замужняй жанчыны; ☀️ Бацькоўскае бласлаўленне — духоўная аснова будучай сям’і.

 

 

 

Праз такія пастаноўкі народныя майстры і артысты Навагрудчыны не проста дэманструюць прыгожую карцінку, а захоўваюць жывую памяць продкаў. Гэта напамін пра тое, наколькі глыбокімі, паэтычнымі і важнымі ў сваёй абрадавай сутнасці былі беларускія вяселлі.
#Навагрудчына #СкарбыГродзеншчыны #БеларускіяТрадыцыі #Вяселле

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *