
24 кастрычніка 2017 года ў Навагрудскім Цэнтры рамёстваў адбылося адкрыццё выстаўкі “Майстэрства і натхненне”. Свае працы прадставілі на выстаўку майстры і мастакі, удзельнікі клуба “Каляровая альтанка” . Гэта Антон Дземідовіч, Таісія Крупіца., Валянціна Булько,Таццяна Кулакоўская, Алена Новік, Вольга Баброўская, Алена Піразева, Іван Шыман, Марына Манюк, Ганна Родзька, Міхаіла Клімко. Розныя віды дэкаратыўна – прыкладнога мастацтва прадставілі новыя удзельні клуба майстроў: Ларыса Мелько, Любоў Емельяновіч, Лілія Журавель, Таццяна Аляхновіч , Вольга Крако. На выстаўцы можна убачыць больш за 70 творчых работ, выкананых у розных відах і тэхніках.
Па заяўкам майстры правядуць для вас майстар-класы па саломапляценню, абрэзкаваму шыццю, пляценню пояса, вышыўцы бісерам, пляценню трубачкаў з газет, валенню з воўны. Вы сможаце набыць прывабныя і эксклюзіўныя сувеніры.
Выстаўка будзе працаваць да 20. 12.2017года.