Адкрыццё выстаўкі “Майстэрства і натхненне” у раённым Цэнтры рамёстваў

24 кастрычніка 2017 года ў Навагрудскім Цэнтры рамёстваў адбылося адкрыццё выстаўкі “Майстэрства і натхненне”.  Свае працы прадставілі на выстаўку    майстры і мастакі, удзельнікі клуба “Каляровая альтанка” . Гэта Антон Дземідовіч, Таісія Крупіца., Валянціна Булько,Таццяна Кулакоўская, Алена Новік, Вольга Баброўская, Алена Піразева, Іван Шыман,  Марына Манюк, Ганна Родзька, Міхаіла Клімко. Розныя віды  дэкаратыўна – прыкладнога мастацтва прадставілі  новыя удзельні клуба майстроў:  Ларыса Мелько, Любоў Емельяновіч, Лілія Журавель, Таццяна Аляхновіч , Вольга Крако. На выстаўцы можна убачыць больш за 70 творчых работ, выкананых у розных відах і тэхніках.

Па заяўкам майстры  правядуць для вас  майстар-класы па саломапляценню, абрэзкаваму шыццю, пляценню пояса, вышыўцы бісерам, пляценню трубачкаў з газет, валенню з воўны. Вы сможаце набыць прывабныя і эксклюзіўныя сувеніры.

Выстаўка будзе працаваць   да  20. 12.2017года.

Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий