У Лідзе распачаўся адборачны абласны тур XII Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур, дзе удзел прыняў польскі калектыў «Свіцязянка»

Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур, сталіцай якога стала Гродна, рыхтуецца да чарговай сустрэчы сяброў. І хаця свята адбудзецца яшчэ толькі летам наступнага года, падрыхтоўка да яго поўнай хадою ідзе ўжо зараз. Па ўсёй краіне адбываюцца адборачныя абласныя туры. Свой выбар тых, хто найлепш варты прадставіць нацыянальныя культуру і традыцыі, Гродзеншчына робіць сёння ў Лідзе.
У адборачным туры ўдзельнічаюць прадстаўнікі пятнаццаці нацыянальнасцей, дваццаць чатыры мастацкія калектывы, індывідуальныя выканаўцы і майстры рамёстваў.

Падзею варта назваць не інакш, як святам. Атмасфера яго панавала ў холе Палаца культуры г. Ліды, дзе праходзіла выстава рамёстваў, нацыянальнага касцюма і кулінарных страваў. А ў вялікай зале адбылася ўрачыстая частка адборачнага тура. На сцэну з музычнымі, песеннымі і танцавальнымі нумарамі, тэатральнымі пастаноўкамі выйшлі мастацкія калектывы і індывідуальныя выканаўцы. Іх выступленні ацэньвала  кампетэнтнае журы, якое ўзначальваў мастацкі кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага хора імя Цітовіча Міхаіл Дрынеўскі. Навагрудчыну прадстаўляў польскі вакальны гурт «Свіцязянка», аддзела культурна-масавай работы і народнай творчасці Цэнтра культуры.

 

 

Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий