Навагрудчына на рэгіянальным фестывалі традыцыйнай культуры «Скарбы Гродзеншчыны»

27 ліпеня гарадскі парк Свіслачы ператварыўся ў каляровую святочную пляцоўку пад адкрытым небам. IV рэгіянальны фестываль традыцыйнай культуры «Скарбы Гродзеншчыны» аб’яднаў шматлікіх прыхільнікаў фальклорнай спадчыны прынёманскага краю. Навагрудчыну на фестівалі прадстаўляў раённы цэнтр рамёстваў ДУК «Навагрудскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці». 

Перад гасцямі свята раскрылася ўнікальная скарбонка самых разнастайных каштоўнасцей наваградскай зямлі. Падворак — на якім было прадстаўлена выстаўка сапраўдных шэдэўраў  дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, стравы нацыянальнай кухні, знакамітая выцінанка-выбіванка элемент нематэрыяльнай культурнай спадчыны. Навагрудчына прадставіла усе лепшае, што засталося нам ад продкаў. Таксама прынялі удзел у конкурсу традыцыйных рэгіянальных строяў “Скарбніца моды Панямоння”.

У завяршэнні фестывалю “Скарбы Гродзеншчыны” адбылася цырымонія ўзнагароджання.

Навагрудчына была лепшай у намінацыі  “Лепшая калекцыя работ традыцыйных рамёстваў”:

🥇 Лаўрэат І ступені – ДУК “Навагрудскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”.

Віншуем!

 

 

Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий