17 сакавіка 2018 года ў Іўеўскім цэнтры культуры і вольнага часу адбыўся абласны фестываль народнай творчасці ветэранскіх калектываў “Не старэюць душой ветэраны”. Нязменны удзельнік фестывалю — Народны хор ветэранаў вайны і працы ДУК «Навагрудскі РЦКіНТ».
Адкрыў фестываль і прывітаў гасцей старшыня Іўеўскага раённага Савета дэпутатаў Хвасько Аляксандр Аляксандравіч. З канцэртнымі праграмамі перад іўеўчанамі выступілі ветэранскія харавыя калектывы з г.Ліды, Астравецкага, Ашмянскага, Воранаўскага, Дзятлаўскага, Іўеўскага, Карэліцкага, Лідскага, Навагрудскага, Смаргонскага і Шчучынскага раёнаў Гродзенскай вобласці. Кампетэнтным журы ў складзе: Жук-Куніцкай Ірыны Юр’еўны, галоўнага спецыяліста галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама — старшыні журы; Грыгаран Таццяны Уладзіміраўны, намесніка дырэктара ДУК “Гродзенскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці”; Нагібіна Івана Пятровіча, першага намесніка старшыні рэспубліканскага Савета “Беларускае грамадскае аб’яднанне ветэранаў”; Істомінай Тамары Мікалаеўны, намесніка старшыні абласнога Савета ветэранаў; Івановай Таццяны Васільеўны, старшыні Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму; Шлавянец Вольгі Францаўны, загадчыка аддзела традыцыйнай культуры ДУК “Гродзенскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці”; Кішкель Святланы Вацлаваўны, намесніка начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Іўеўскага райвыканкама і Жыдзеля Івана Станіслававіча, старшыні Іўеўскай раённай арганізацыі “Беларускае грамадскае аб’яднанне ветэранаў” былі адзначаны выступленні хароў і лепшых выканаўцаў. Дыплом фестывалю і каштоўныя падарункі атрымалі Народны хор ветэранаў вайны і працы «Радасць» ДУК «Навагрудскі РЦКіНТ» і нязменны, лепшы па Гродзенскай вобласці акампаніятар хору Алег Ралло.